Расія не хоча выводзіць войскі з Украіны

Віцэ-міністр замежных справаў Расіі Грыгорый Карасін заявіў, што ягоная краіна не мае намеру выводзіць сваю ваенна-марскую базу з украінскага Севастопаля. Прытым чыноўнік прызнаў, што вырашальны голас у справе належыць Украіне. Паводле дамовы, расійскі флот можа заставацца на тэрыторыі Украіны да 2017 г. Летась Пуцін заявіў, што расіяне хочуць дамовіцца, каб база засталася і пасля гэтага тэрміну. Украінскі бок пагаджаецца трываць расійскія войскі на сваёй тэрыторыі да 2017 г. Адначасна Кіеў заклікае Маскву ўжо цяпер распачаць падрыхтоўку да вываду базы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі