Расія можа забараніць пастаўкі памідораў з Беларусі

Расія можа забараніць пастаўкі памідораў з Беларусі

Рассельгаснагляд можа абмежаваць увоз таматаў з Беларусі, бо наша краіна сур'ёзна павялічыла пастаўкі "санкцыйнай" прадукцыі. Канчатковае рашэнне расійскае ведамства можа прыняць на пачатку наступнага тыдня, паведамляе РБК са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу службы Юлію Мелана.

З 7 па 13 сакавіка Рассельгаснагляд і Федэральная мытная служба Расіі затрымалі на мяжы 12 машын з памідорамі, забароненымі да пастаўкі ў Расію. Паведамляецца, што на беларуска-расійскай мяжы кожны тыдзень затрымліваюць сем-восем машын з садавіной і гароднінай, забароненымі да ўвозу ў Расію. Па словах Мелана, Рассельгаснагляд заклікаў беларускіх калег узмацніць кантроль над расліннай прадукцыяй, якая трапляе пад расійскае харчовае эмбарга.

Паводле звестак расійскай мытнай службы, у 2017 годзе Беларусь паставіла ў Расію 75,08 тысяч тон свежых і астуджаных таматаў на 63,3 мільёна долараў. Дзякуючы гэтаму наша краіны ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў гэтай гародніны ў Расію, саступаючы Азербайджану, Кітаю і Марока. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі