Еўрадыпламаты, якія асочваюць гандлёвыя патокі ў Расію, заўважылі трывожны рост экспарту пральных машынак, фотаапаратаў і старых аўтамабіляў з ЕС. Іх дэталі пасля перапродажу ў РФ могуць выкарыстоўваць для рамонту падбітых танкаў, піша брытанскае выданне The Telegraph.
Шмат што з падобных тавараў утрымвае так званыя тэхналогіі “падвойнага прызначэння”, якія маюць як вайсковае, так і грамадзянскае прымяненне і ўваходзяць у спіс тавараў, забароненых да экспарту ў Расію.
“Ёсць небяспека, што шмат якія тавары дэмантуюцца, а паўправаднікі і іншыя кампаненты выкарыстоўваюцца для аднаўлення расійскіх танкаў, бронемашын і беспілотных лятальных апаратаў, якія былі пашкоджаныя ва Украіне”, — піша выданне.
ЕС можа ўвесці санкцыі для краін, якія дапамагаюць Расіі з пастаўкамі гэтых тавараў, паведамляюць журналісты са спасылкай на сакрэтны дакумент, да якога атрымалі доступ.