Расія дае Беларусі чарговы стабілізацыйны крэдыт у памеры 2 млрд долараў

Расія прыняла рашэнне пра выдзяленне Беларусі чарговага стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2 млрд долараў. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. Сродкі будуць пералічаныя двума траншамі па 1 млрд долараў. Першы транш чакаецца яшчэ сёлета, наступны - у 2009 годзе, паведамляе "Прайм-ТАСС".
Нагадаем, беларускі ўрад пачаў рабіць захады па атрыманні ад Расіі чарговага крэдыту яшчэ летам. 4 жніўня прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў віцэ-прэм'еру, кіраўніку Мінфіна Аляксею Кудрыну падумаць пра "дадатковы крэдыт" для Беларусі. Кансультацыі на ўзроўні экспертаў аб умовах яго прадастаўлення працягваліся, як і было запланавана, 2-3 месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі