Вы тут

Расія аб'явіла, які будзе адказ на новыя санкцыі ЗША

Масква адказала Вашынгтону / Reuters

Расія аб'явіла, які будзе адказ на новыя санкцыі ЗША. Найперш будзе прапанова 10 амерыканскім дыпламатам пакінуць РФ (гэта люстэркавы адказ). Амбасадару Злучаных Штатаў прапанавалі выехаць на радзіму на кансультацыі. У санкцыйны спіс трапяць 8 кіраўнікоў "вашынгтонскай адміністрацыі".

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што запускаецца працэдура спынення практыкі найму на працу ў амерыканскія дыппрадстаўніцтвы расіян і "грамадзян трэціх краін", паведамляе @rian_ru. Таксама спыняецца практыка "бескантрольных кароткатэрміновых паездак супрацоўнікаў для працы ў дыппрадстаўніцтвах ЗША ў Расіі". РФ пачынае працэдуру дэнансацыі пагаднення аб паездках дыпламатаў за межы "месцаў базавання".

Па словах Лаўрова, калі будуць уводзіцца новыя санкцыі, "амерыканцаў папросяць прывесці колькасць супрацоўнікаў у Расіі ў адпаведнасць з колькасцю расійскіх у ЗША".

Таксама міністр замежных спраў Расіі заявіў, што будзе спыняцца дзейнасць амерыканскіх фондаў, якія ўмешваюцца ў расійскую палітыку.

"У Расіі ёсць магчымасці прыняць балючыя меры для амерыканскага бізнесу, прытрымаем іх пра запас", — падкрэсліў расійскі міністр. Што да амерыканскіх санкцый, то па словах Лаўрова, Расія іх вытрымае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.