Расіі трэба да 5 жніўня выправіць на трубаправодзе 65% першачарговых дэфектаў

Расійская кампанія "Транснафтапрадукт" да 5 жніўня павінна выправіць 65% першачарговых дэфектаў на беларускім участку нафтапрадуктаправоду "Ўнеча-Вентспілс". Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў чыноўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віктар Бароўскі. Дэпартамент і ўладальнік трубаправода сумесна выпрацавалі графік выпраўлення дэфектаў трубаправода, разлічаны да 6 жніўня. З 28 да 30 ліпеня на сямі секцыях трубаправоду павінна было быць выпраўлена 35 дэфектаў.

На перыяд з 6 жніўня да 15 лістапада дэфекты адзначаныя, але тэрміны іх выпраўлення і чарговасць яшчэ не ўзгаднялі. Гэта плануецца зрабіць у сярэдзіне жніўня.

Па словах беларускага боку, усе запланаваныя працы расійская кампанія выконвае без напружання і зрываў.

Нагадаем, што з 17 ліпеня бягучага года эксплуатацыя беларускага ўчастку трубаправоду "Ўнеча-Вентспілс" была прыпыненая з-за яго нездавальняючага тэхнічнага стану. 24 ліпеня прапампоўка паліва была адноўленая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі