Расіяне абстралялі Ровенскую вобласць Украіны, а пад Масквой зноў беспілотнікі

Кіраўнік Ровенскай вобласці Віталь Коваль на фоне палаючай нафтабазы / @vitalykoval8

Кіраўнік Ровенскай вобласці Віталь Коваль на фоне палаючай нафтабазы / @vitalykoval8

Расіяне гэтай ноччу абстралялі Ровенскую вобласць Украіны. У выніку атакі разбураная нафтабаза пад Дубнам, паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Віталь Коваль. Ахвяр няма, хімічны і радыяцыйны фон у норме, таму эвакуацыя насельніцтва не праводзілася.

А пад Масквой гэтай ноччу зноў збівалі беспілотнікі. Яны накіроўваліся ў бок расійскай сталіцы, паведаміў у Telegram мэр Масквы Сяргей Сабянін. Адзін з іх быў збіты ў Калужскай вобласці, іншы ў раёне ЦКАД. Ударныя беспілотнікі пад Масквой і ў горадзе ўжо становяцца звыклай гісторыяй. Расійскім войскам СПА не ўсе іх атрымліваецца збіць. Траплялі беспілотнікі і ў жылыя дамы, і ў адміністрацыйныя будынкі. Атака беспілотнікаў была адной з версій учорашняга выбуху на оптыка-механічным заводзе ў Сергіевым Пасадзе. Але яна, паводле версіі расійскага СК, не пацвердзілася. Афіцыйная версія выбух адбыўся праз парушэнне тэхналагічных працэсаў на складзе піратэхнікі. У выніку выбуху пацярпелі каля 60 чалавек. Як мінімум адзін чалавек загінуў. Восем лічацца зніклымі без вестак.

24 лютага Расія напала на Украіну. Амаль штодня расійскія ракеты абстрэльваюць украінскія гарады, гінуць людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі