"Выбухі ў Барвісе. Страшна бабахае" — Маскву атакавалі беспілотнікі

Адзін з беспілотнікаў заляцеў у кватэру шматпавярхоўкі / @bazabazon
Адзін з беспілотнікаў заляцеў у кватэру шматпавярхоўкі / @bazabazon

У Маскве і Маскоўскай вобласці гэтай раніцай былі чутныя выбухі. У сацсетках з'явілася відэа беспілотнікаў у небе. Некалькі ролікаў апублікавала ў сябе ў канале журналістка Ксенія Сабчак, і прывяла аповяд сябра, які жыве на Рублёўскай шашы (гэта элітны раён Падмаскоўя): "Выбухі ў Барвісе. Страшна бабахае".

Тэлеграм-канал Baza піша, што на тэрыторыі ўсяго Падмаскоўя актыўна працуе СПА. Выбухі чулі і Маскве. ТАСС са спасылкай на сілавыя структуры піша пра "хлапкі ў шматпавярховых жылых дамах". “Па знешніх прыкметах слядоў пажару не выяўлена. У некаторых кватэрах парушана шкленне. Папярэдне, прычынай маглі стаць беспілотнікі", сказаў суразмоўца агенцтва.

Baza піша, што адзін з беспілотнікаў уляцеў у кватэру на 14-м паверсе шматпавярхоўкі. Беспілотнік нёс тры выбуховыя прылады, але яны не выбухнулі. Частку дома вырашылі эвакуіраваць. Выбухатэхнікі прыступілі да размініравання. Мэр Масквы Сяргей Сабянін пацвердзіў атаку, распавёў, што эвакуяваныя жыхары некалькіх пад'ездаў у двух дамах. З ягоных слоў, "на гэты момант ніхто сур'ёзна не пацярпеў".

У лютым 2022 года Расія напала на Украіну. Толькі ў траўні расіяне атакавалі сталіцу Украіну Кіеў беcпілотнікамі і ракетамі — каля 20 разоў. Апошнія тры дні Кіеў зазнаў тры масіраваныя начныя атакі дронамі.

"Взрывы в Барвихе. Страшно бабахает" —  Москву атаковали беспилотники
"Взрывы в Барвихе. Страшно бабахает" —  Москву атаковали беспилотники
Беспілотнік у Падмаскоўі / @bloodysx

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі