Рамзан Кадыраў выступае за актывізацыю супрацоўніцтва Чачні і Беларусі

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў выступае за актывізацыю супрацоўніцтва з Беларуссю. Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта і ўрада Чачні, падчас нядаўняй рабочай сустрэчы Рамзана Кадырава з міністрам па знешніх сувязях, нацыянальнай палітыцы, друку і інфармацыі Шамсаілам Сараліевым было разгледжана пытанне аб арганізацыі супрацоўніцтва на новым этапе паміж расійскай аўтаноміяй і Беларуссю.
На сустрэчы Кадыраў зазначыў, што "надышоў час перайсці ад папяровых пагадненняў да канкрэтнай працы і задзейнічаць неабходны адміністрацыйны рэсурс".

Чачэнскім бокам ужо распрацавана праграма, у якой пададзены планы супрацоўніцтва міністэрстваў і ведамстваў аўтаноміі з беларускімі міністэрствамі культуры, аховы здароўя, прамысловасці, энергетыкі, спорту і турызму.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі