Рамонт дзвюх вуліц у цэнтры Мінска абыдзецца гораду ў $1,1 млн. Усе тэндары

Ремонт двух улиц в центре Минска обойдётся городу в $1,1 млн. Все тендеры

У гістарычным цэнтры Мінска поўным ходам "рэканструююцца з рэстаўрацыяй" вуліцы Камсамольская і Рэвалюцыйная. Гараджане даўно змагаліся за тое, каб зрабіць іх пешаходнымі. Але цана, якую чыноўнікі збіраюцца заплаціць за гэта, абурыла мінчан, якія цяпер на ўсю моц падпісваюць петыцыю супраць немэтазгодных трат.

Аўтары петыцыі пералічылі некаторыя, але не ўсе тэндары, звязаныя з грандыёзнай будоўляй ў гістарычным цэнтры Мінска. На самай справе, яна яшчэ даражэйшая, чым яны меркавалі. Нам удалося адшукаць тэндараў на 2,3 млн рублёў, а гэта каля $1,1 млн.

Ремонт двух улиц в центре Минска обойдётся городу в $1,1 млн. Все тендеры
Фота Еўрарадыё. Так цяпер выглядае вуліца Рэвалюцыйная.

Амаль усе гэтыя тэндары ў нас атрымалася размясціць на інтэрактыўнай карце вуліцы Камсамольская. Складанасць у тым, што не ўсе аб'екты, запланаваныя да закупкі, устаноўленыя на вуліцах. Заказчык рэканструкцыі і рэстаўрацыі, УП "Мінская Спадчына", адмовілася прадаставіць канчатковы праект, таму мы самі вырашылі, куды ўсталяваць кіёск, лаўку, чыгунны пітны фантанчык і іншыя прадметы.

Каб даведацца пра кошт кожнага аб'екта, навядзіце курсорам на кружок.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Таксама пры рамонце плануецца ўсталяваць 47 масткоў агульным коштам 29981 рубель, 3 велапаркоўкі (1675 рублёў), 196 інфармацыйных указальнікаў (53624 рублёў) і 75 кветачніцы з граніту (213 000 рублёў). А яшчэ за 23 786 рублёў рамантуюць дом на Рэвалюцыйнай, 9.

У адным з тэндараў нам удалося знайсці нешта падобнае на праект будучай Камсамольскай:

Ремонт двух улиц в центре Минска обойдётся городу в $1,1 млн. Все тендеры

Вуліца Камсамольская ідзе перпендыкулярна даўжэйшай вуліцы Рэвалюцыйнай. Менавіта на Рэвалюцыйнай цяпер вядуцца асноўныя працы, перасоўвацца там цяжка. На праекце, на жаль, прамаляваныя змены толькі на Камсамольскай (і тое не ўсе).

Адкрыць "адрэстаўраваныя" вуліцы плануецца да 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі