Раманчук: Мера Нацбанка легалізуе "шэры" рынак

Сённяшняя мера Нацбанка аб увядзенні 30% збору пры пакупцы валюты легалізуе "шэры" рынак. Эканаміст і былы кандыдат у прэзідэнты прагназуе яго курс ад 13 да 15 тысяч за долар. Пра гэта Яраслаў Раманчук распавёў у каментары Еўрарадыё.

Раманчук: "Людзі не разумеюць, чаму з імі размаўляюць мовай пагроз і блакіровак іх грошай, якія яны не могуць выкарыстаць нават на новы год. Калі гэта будзе працягвацца, "шэры" рынак будзе пашырацца. І тут можа пачацца самае страшнае, калі людзі пачнуць забіраць свае ўклады з банкаў”.

Паводле слоў эканаміста, дэвальвацыя ў Беларусі ўжо ідзе, бо яшчэ да рашэння Нацбанка долар набывалі па 12 тысяч. Такая сітуацыя склалася з-за эканамічных праблем у Расіі, падсумоўвае эканаміст. А каб яе пазбегнуць, праблемы трэба было прадугледзіць.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі