Раман Якаўлеўскі: Візіт Папы ў Беларусь быў бы карысны Лукашэнку

Пачаўся пяцідзённы візіт у нашу краіну кардынала Тарчызіё Бэртоне, дзяржаўнага сакратара Папы Рымскага Бенэдыкта XVI. Што можа азначаць гэты візіт, ці варта чакаць з боку афіцыйнага Мінску запросінаў у Беларусь Папы? З гэтымі пытаннямі Еўрарадыё звярнулася да міжнароднага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага.
Якаўлеўскі мяркуе, што прыезд у Мінск кардынала Тарчызіё Бэртоне - вельмі важная падзея, якую можна ўспрымаць, як праяўленне ўладамі пэўнага балансу паміж праваслаўнай царквой і каталіцкім касцёлам. Ён дапускае, што візіт Папы Рымскага ў Беларусь можа абмяркоўвацца.

Раман Якаўлеўскі: "Такой магчымасці я бы не выключаў цалкам".

Аднак, як лічыць, Якаўлеўскі, гэты візіт быў бы карысны Аляксандру Лукашэнку:

"Калі гаварыць пра імідж рэжыму і г. д., то гэта, безумоўна, было б карысна рэжыму Лукашэнкі".


Раман Якаўлеўскі нагадвае, што калісьці былы дарадца Лукашэнкі Валерый Цапкала распрацоўваў план, паводле якога ў Беларусі мусіла адбыцца сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха маскоўскага. Калі б ён быў рэалізаваны, Аляксандр Лукашэнка выступіў бы на сустрэчы ў якасці "мадэратара". Цяпер жа ў Крамлі ўпэўненыя, што візіт Папы ў Беларусь немагчымы, кажа Якаўлеўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі