Раман Мянцюк, які тараніў "жывы шчыт", ізноў затрыманы п'яным за рулём

Як паведамляе auto.tut.by, уначы 7 верасня ў Маладзечне інспектары ДАІ спынілі Mitsubishi, якім кіраваў 33-гадовы мясцовы жыхар. Пасведчання кіроўцы пры ім не было. Медагляд паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў яго крыві склала 1,51 праміле. Затрыманым быў вядомы Раман Мянцюк.



Нагадаем, што 28 кастрычніка 2008 года ён быў асуджаны на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і пазбаўленнем права кіравацьь транспартнымі сродкамі на пяць гадоў. У верасні 2012 года ён вызваліўся па амністыі, з гэтага моманту і стаў вылічацца 5-гадовы тэрмін пазбаўлення правоў.



Па словах праваахоўнікаў, гэтым разам на Менцюка склалі адміністрацыйны пратакол за кіраванне ў нецвярозым выглядзе без правоў. Аднак на разгляд адміністрацыйнага правапарушэння 26 верасня ён не з'явіўся. Начальнік тэрытарыяльнай ДАІ наклаў на кіроўцу максімальны штраф — 4,5 мільёна рублёў.



25 верасня на Ментюка пачалі крымінальную справу за "Невыкананне прысуду суда пра пазбаўленне права... займацца пэўнай дзейнасцю". Менцюку, які, дарэчы, не з'явіўся і да следчага, пагражае штраф ці арышт на тэрмін да шасці месяцаў.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі