Радары выявілі пад вадой фюзеляж зніклага лайнера AirAsia

Інданезійскія ратавальнікі, абследаваўшы гідралакатарамі раён падзення самалёта Airbus-320 кампаніі AirAsia, заявілі, што верагодна знайшлі фюзеляж самалёта, зніклага 28 снежня. Ён ляжыць на дне Яванскага мора ў перавернутым становішчы, паведамляе РБК са спасылкай на The Wall Streen Journal.

Глыбіня мора ў гэтым месцы дасягае 24-30 метраў. Пошукавай аперацыі перашкаджае дрэннае надвор'е ў раёне катастрофы.

Абломкі самалёта і целы загінулых былі выяўленыя 30 снежня ў раёне выспы Калімантан. Пошукі былі сканцэнтраваныя ў раёне выяўлення абломкаў. Меркаванае месца знаходжання фюзеляжа — за 3,5 кіламетра ад раёна, дзе раней знайшлі абломкі.

Нагадаем, што самалёт малайзійскай авіякампаніі AirAsia, які ляцеў рэйсам QZ8501 з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур, знік з экранаў радараў над Яванскім морам 28 снежня. На борце самалёта былі 162 чалавекі — 155 пасажыраў і сем членаў экіпажа.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі