Радар патрабаваў ад гродзенца ехаць з хуткасцю 0 км/гадз

Як піша autogrodno.by, гродзенец стаў ахвярай збою камеры фотафіксацыі. На ўездзе ў горад фотарадар зафіксаваў, што кіроўца перавысіў хуткасць на 77 км/гадз. Хаця дарожныя знакі на гэтым участку дарогі дазваляюць рух на хуткасці 80 км/гадзі, тэхніка "скінула" гэтае абмежаванне да 0 км/гадз. 

Кіроўца абурана пытаецца: "Мне што, машыну трэба было на руках міма пранесці?" Ён намераны разбірацца ў ДАІ з налічаным штрафам у 450 тысяч рублёў. 

Дарэчы, старшы інспектар ДАІ Шапорда не пабачыў нічога асаблівага ў паказаннях тэхнікі і падпісаў пастанову аб спагнанні штрафу.

Фота — autogrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі