“Рада БНР мусіць стварыць урад у выгнанні і адстойваць незалежнасць Беларусі”

“Рада БНР мусіць стварыць урад у выгнанні і адстойваць незалежнасць Беларусі”

Ад пачатку стварэнне Саюзнай дзяржавы не ўспрымалася беларусамі як пагроза незалежнасці нашай краіны. Але падзеі ў Грузіі і асабліва ва Украіне паказалі, што Расія гатовая забіваць і захопліваць новыя тэрыторыі. І сёння бачна, Саюзная дзяржава — гэта рэальная пагроза незалежнасці Беларусі. А Рада БНР сёння павінна рабіць усё магчымае, каб выратаваць Беларусь ад паглынання Расіяй. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё кажа старшыня Згуртавання беларусаў Германіі Яўген Мурашка.

“Я лічу, што гэтую інтэграцыю (у межах Саюзнай дзяржавы, — Еўрарадыё) трэба трактаваць як асіміляцыю. Бо калі мы ўваходзім у склад Расіі, то на тэрыторыі Беларусі будзе дамінаваць расійскі ўплыў з яго “рускім светам”. Сёння гэтая пагроза вельмі актуальная і трэба рабіць усё, каб не дапусціць гэтага аншлюсу. Трэба звярнуцца да Рады БНР з тым, каб яна зноў вярнулася да ідэі ураду ў выгнанні. Як вядома, беларускі ўрад у свеце не лічыцца легітымным і нам трэба рабіць любыя захады, каб абараніць Бацькаўшчыну ад магчымай агрэсіі”, — перакананы Яўген Мурашка.

Стварэнне ураду БНР у выгнанні паспрыяе кансалідацыі беларусаў замежжа, перакананы суразмоўца Еўрарадыё. У сваім звароце на імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы Яўген Мурашка заклікае тэрмінова вывесці з “падполля” прадстаўнікоў Рады, якія ёсць у 80 краінах свету, і “пачаць працэс іх акрэдытацыі пры Савеце бяспекі ААН, Еўрапарламенце, ПАСЕ, АБСЕ, у парламентах краін іх сталага пражывання”. Гэта дасць магчымасць голасна заявіць пра пагрозу суверэнітэту Беларусі з самых высокіх трыбун, перакананы старшыня Згуртавання беларусаў Германіі.

Цалкам размову са старшынёй Згуртавання беларусаў Германіі Яўгенам Мурашкам можна паслухаць тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі