Рабунак стагоддзя ў Дрэздэне: з музея зніклі каштоўнасці на сотні мільёнаў еўра

Рабунак стагоддзя ў Дрэздэне: з музея зніклі каштоўнасці на сотні мільёнаў еўра

У Дрэздэне з музея старажытных ювелірных вырабаў вынеслі каштоўнасцяў на сотні мільёнаў еўра (а па некаторых ацэнках — на мільярд еўра). Зламыснікі патрапілі ў замак каля 5-й гадзіны раніцы 25 лістапада пасля падпалу электрашчыта і адключэння электраэнергіі. Яны знялі краты з акна першага паверха — сігналізацыя не спрацавала. Некалькі злодзеяў знеслі столькі ювелірных вырабаў, колькі змаглі забраць з сабой. Дакладныя страты яшчэ падлічваюцца, інфармуе нямецкае выданне Bild.

Калекцыя каштоўнасцяў у Дрэздэне "Зялёнае сховішча" налічвала каля 4 тысяч ювелірных вырабаў. Яна была сабраная яшчэ ў часы саксонскага курфюрста Аўгуста ў XVIII стагоддзі. Найбольш каштоўным экспанатам з'яўляецца "Дрэздэнскі зялёны брыльянт" на 41 карат. На шчасце, у дзень рабавання ён знаходзіўся на выставе ў Нью-Ёрку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі