Работнікі МЗКЦ кажуць, што іх не пускаюць на сустрэчу з Лукашэнкам

Работнікі МЗКЦ кажуць, што іх не пускаюць на сустрэчу з Лукашэнкам

Аляксандр Лукашэнка не сустрэўся з работнікамі Мінскага завода колавых цягачоў, якіх сабралі на пляцоўцы на тэрыторыі прадпрыемства. Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Выборы видишь?" са спасылкай на словых рабочых. 

"Усіх сагналі на пляцоўку, а ён у цэху вяшчае перад групай людзей. Выбралі раніцай я так разумею", — тлумачыць адзін з іх. Другі распавёў, што людзі чакаюць, але пляцоўка перад імі пустая. 

"Калі народ яго абраў, чаго ён баіцца? Навошта ўвесь гэты цырк з аховай, верталётам і надглядамі? Гэта ж яго краіна, яго людзі. Мы выходзім да яго не баючыся, чаму ён баіцца нас, свой народ?" — задае пытанне адзін з работнікаў МЗКЦ.

Паводле афіцыйных звестак, Лукашэнка нібыта пачаў сустрэчу з рабочымі МЗКЦ у 10:00. На выступ ён, дарэчы, прыляцеў на верталёце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі