Вы тут

Работнікі 470 беларускіх арганізацый атрымліваюць заробак ніжэй за 500 рублёў

Заробак на картцы / Еўрарадыё

Работнікі каля 470 беларускіх арганізацый атрымліваюць заробак ніжэйшы за 500 рублёў. Пра гэта распавёў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".

"У гэтым годзе ўрад плануе разабрацца з прадпрыемствамі, зарплата на якіх — ніжэй за 400 рублёў. Іх засталося дзевяць, і да канца года мы разбярэмся цалкам з гэтым пулам, — сказаў Крутой. — Наступныя — гэта 500 і 600 рублёў, яны таксама ўжо разглядаюцца, у фокусе асаблівай увагі будуць знаходзіцца. І зразумела, што тыя з іх, якія не могуць адпаведны нават вельмі нізкі заробак плаціць, па іх будуць прымацца ўжо нейкія сістэмныя рашэнні. Утрымаць людзей з такім нізкім узроўнем зарплаты немагчыма на сённяшні дзень".

Мінэканомікі імкнецца да канца года знізіць колькасць арганізацый, у якіх заработная плата — ніжэй за 500 рублёў, да некалькіх дзесяткаў.

"Ну а наступны год ужо планка — 600 рублёў", — дадаў Крутой.

Між тым, сярэдні заробак за верасень склаў у Беларусі 1108,5 рубля. У Мінску гэты паказчык быў самым высокім і дасягаў 1516,2 рубля. 500 рублёў — гэта ў 2,2 разы ніжэй нават за сярэдні заробак па краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.