Вы тут

У Беларусі зноў знізіўся сярэдні заробак

sb.by

У Беларусі зноў знізіўся намінальны налічаны сярэдні заробак. Калі ў жніўні ён стаў меншы на 10,7 рубля, дык у верасні — на 9,3. Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, у мінулым  месяцы сярэдняя зарплата ў нашай краіне складала 1108,5 рубля.

Сярэдні заробак павялічваўся ў чэрвені-ліпені 2019-га.

У Мінску ў верасні сярэдні заробак складаў 1516,2 рубля, у Мінскай вобласці — 1117,3, у Гомельскай — 995,7, у Брэсцкай — 971,3, у Гродзенскай — 960,7, у Віцебскай — 945,5, у Магілёўскай вобласці — 930,9 рубля.

Тэлеграм-канал "Эканоміка" звяртае ўвагу на тое, што "Белстат дае заробак толькі brutto, да аплаты ўнёскаў у Фонд сацабароны і падаходнага падатку". У верасні сярэдні налічаны заробак у нашай краіне дасягнуў 534 долараў.

@lukanomika

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.