Вы тут

Работнікаў "Нафтана" застрахавалі ад каранавіруса

Колькасць новых выпадкаў COVID-19 у нашай краіне амаль два тыдні не зніжаецца ніжэй за 900 / Reuters

Работнікаў "Нафтана" застрахавалі ад каранавіруса. Наваполацкае прадпрыемства заключыла дамову з "Белнафтастрахам". Як піша газета "Веснік Нафтана", работнікі могуць спадзявацца на страхавыя выплаты (ад 1000 да 5000 рублёў) у выпадку, калі выпадковае заражэнне каранавіруснай інфекцыяй пацягнула за сабой часовыя праблемы са здароўем (лячэнне ў бальніцы ці дома), інваліднасць або нават і смерць. Падкрэсліваецца, што "страхавы выпадак павінен быць пацверджаны дакументальна".

"Так, выпадкі заражэння каронавірусам ёсць, і прадпрыемства робіць усё, каб пазбегнуць распаўсюду інфекцыі, — адзначае выданне. — Калі ж вы, на жаль, захварэлі, не трэба паддавацца паніцы: лекары робяць усё магчымае і паспяхова спраўляюцца са сваёй працай...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.