Работнікам "Добрушскага камунальніка" замест заробкаў даюць талоны на прадукты

Работнікам "Добрушскага камунальніка" замест заробкаў даюць талоны на прадукты

У Добрушы і вёсцы Церахоўка на Гомельшчыне работнікам аб'яднання "Добрушскі камунальнік" частку заробку выдаюць талонамі на тавары. 

У каментары тэлеканалу "Белсат" работніца "Церахоўскага камунгасу" Таццяна Жыткіна распавяла: "Нам РайПО павінна грошай. Наяўнымі яны не могуць камунальніку аддаць, таму мы забіраем пазыку такім чынам. Даюць працоўным квіткі гэтыя, сертыфікаты, на харчовыя, прамысловыя тавары. Мы можам браць адзенне, будаўнічае, бытавую хімію".

Адзін сертыфікат роўны 10 рублям. У залежнасці ад заробку іх выдаюць работнікам ад двух да пяці. Атаварыць талоны можна толькі ў крамах Добрушскага спажывецкага таварыства.

Але работнікі "Добрушскага камунальніка" кажуць, што ў сельпо тавары каштуюць даражэй, чым у прыватнікаў: "У сельпо на 20 рублёў я магу ўзяць батон каўбасы, які каштуе рублёў 8-9 за кілаграм, хаця ў той жа прыватнай краме ён каштуе 5,60–5. У сельпо пераплачваеш недзе ў 1,5 раза, чым у іншай краме".

У прыватным каментары "Белсату" спецыялісты раённага спажывецкага таварыства прызналіся, што іх крамы не вытрымліваюць канкурэнцыі. У раёне актыўна прасоўваецца больш танная гандлёвая сетка "Еўраторг". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі