Вы тут

Рабочыя "Хімвалакна": "Хто за Ціханоўскую, устаём!". Усе ўсталі!

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Рабочыя прадпрыемства "Хімвалакно" ў Гродне дружна прадэманстравалі, што выбары былі сфальсіфікаваныя. Падчас сходу, каб не даказваць гэта, яны гэта проста прадэманстравалі. "Хто за Ціханоўскую, устаём!", — крыкнуў хтосьці з рабочых. І ўсе ўсталі! Уся зала скандавала: "Жыве Беларусь!".

ЦВК Беларусі паспяшаўся назваць пераможцам прэзідэнцкіх выбараў Аляксандра Лукашэнку. Нібыта, у яго больш за 80%, а ў Святланы Ціханоўскай толькі каля 10%. У гэта не паверылі людзі, па ўсёй краіне пачаліся акцыі пратэсту, якія жорстка спрабуюць спыніць сілавікі. Ужо 6 тысяч затрыманых, два чалавекі загінулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.