Рабочага з Гродна адправілі на 5,5 года ў калонію за каментары на YouTube

У судзе, ілюстрацыйнае фота

У судзе, ілюстрацыйнае фота

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна адправіў на 5,5 года ў калонію ўзмоцненага рэжыму рабочага з Гродна Сцяпана Задойку. Яго судзілі за каментары да відэа на YouTube. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Следства налічыла 1200 "абразлівых" і іншых "экстрэмісцкіх" каментароў. Каментары былі напісаныя пераважна на беларускай мове і ў асноўным скіраваныя на падтрымку Украіны. Сцяпана абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах КК: абраза Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370), гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы (ч. 2 арт. 366). Справу разгледзела суддзя Маргарыта Ланцэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі