Рабаўнікі пракапалі да банка 560-метровы тунэль, але за імі ўжо сачылі (відэа)

Рабаўнікі пракапалі да банка 560-метровы тунэль, але за імі ўжо сачылі (відэа)

Рабаўнікі пракапалі да банка 560-метровы тунэль, але за імі ўжо сачылі. Здарэнне адбылося ў бразільскім горадзе Сан-Паўлу. Са сховішча Банка Бразіліі збіраліся скрасці 300 мільёнаў долараў.

Як піша сайт meduza.io, рабаўнікі знялі дом, з якога на працягу чатырох месяцаў па начах рабочыя капалі тунэль у бок банка. Пры гэтым суседзі нічога не заўважалі. Паліцыя нейкім чынам даведалася пра гэтыя планы і за рабаўнікамі пачалі сачыць. Арышты прайшлі напярэдадні іх “візіту” ў банк. Высветлілася, што тунэль будавалі грунтоўна — яго ўмацоўвалі, праводзілі святло, наладжвалі вентыляцыю, пракладвалі рэйкі, каб вывозіць грошы. Агулам у падрыхтоўцы абрабавання ўдзельнічалі 20 чалавек, якія скінуліся па 60 тысяч долараў. 16 чалавек затрымалі, яшчэ чатырох шукаюць.

Рабаўнікі пракапалі да банка 560-метровы тунэль, але за імі ўжо сачылі (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі