Пытанне адзінай валюты не абмяркоўвалася: пра што гаварылі Лукашэнка і Мішусцін

Лукашэнка і Мішусцін падчас сустрэчы ў Мінску / Reuters
Лукашэнка і Мішусцін падчас сустрэчы ў Мінску / Reuters

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін не абмяркоўвалі пытанне адзінай валюты. Пра гэта пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія-24", піша ТАСС.

"Я вас расчарую. Не", — адказаў Мішусцін на пытанне аб тым, ці гаварылі бакі аб увядзенні агульных грошай.

Па словах Мезенцава, падчас сустрэчы Лукашэнкі і Мішусцін закранулі розныя аспекты эканамічнага, фінансавага, культурнага і рэгіянальнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі. Сам пасол падкрэсліў, што Расія не схіляе Беларусь да паскоранай інтэграцыі, маўляў, крокі павінны быць "раўнамернымі і зацікаўленымі".

"Дзеля агульнага дабра, а не чыйго-небудзь аднаго. Гэта вельмі важная мэта", — падкрэсліў ён.

Візіт Мішусціна ў Мінск папярэднічае сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая адбудзецца ў бліжэйшы час у Маскве.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно здесь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі