Пётр Ялфімаў выступіць у першым паўфінале "Еўрабачання-2009"

Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2009" Пётр Ялфімаў выступіць у першым паўфінале конкурсу 12 траўня. Лёсаванне ўдзелу краін у паўфіналах прайшло ў пятніцу ў Маскве, дзе ў траўні будзе праходзіць міжнародны конкурс песні.  У кожным паўфінале будуць спаборнічаць выканаўцы з 19 краін. Ялфімаў выступіць на адной сцэне з артыстамі з Босніі і Герцагавіны, Швецыі, Ізраіля, Бельгіі, Андоры, Чэхіі, Чарнагорыі, Ісландыі, Грузіі, Балгарыі, Партугаліі, Швейцарыі, Македоніі, Фінляндыі, Турцыі, Румыніі, Мальты і Арменіі.

Па выніках кожнага з паўфіналаў будуць адабраныя па 10 удзельнікаў, якія 16 траўня выступяць у фінале, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі