Пятру Маркелаву за кратамі ўручылі пратакол за ўдзел у мітынгу 7 снежня

Пятру Маркелаву за кратамі ўручылі пратакол за ўдзел у мітынгу 7 снежня

17 снежня да назіральніка Пятра Маркелава ў ізалятар нарэшце пусцілі адвакатку. Альвіна Мінгазава цягам трох працоўных дзён не магла наведаць свайго падабароннага — нібыта, не было вольных кабінэтаў для сустрэчы.

Маркелаў быў даверанай асобай кандыдата ад "Моладзевага блоку" Стаса Шашка на нядаўніх парламенцкіх выбарах і меў права назіраць. Яго жорстка затрымалі 17 лістапада на выбарчым участку ў Мінску, калі ён стаў абурацца няправільным падлікам галасоў і прысутнасцю чалавека ў цывільным. Быў складзены пратакол за "дробнае хуліганства" і непадпарадкаванне мілтцыянерам. 9 снежня адбыўся суд і Пятра Маркелава арыштавалі на 14 сутак.

З Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна Маркелаў перадаў маці, што яго трымаюць у антысанітарных умовах, з бяздомнымі, папрасіў сустрэчы з адвакатам, бо хацеў напісаць скаргу. Высветлілася, што тыдзень таму супрацоўнікі Цэнтра ізаляцыі забралі ў назіральніка матрац і ён спаў на металічнай рашотцы. Штодня ў камеры былі ператрусы. Цяпер жа ўмовы "больш-менш прымальныя".

15 снежня Пятру Маркелаву за кратамі ўручылі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 7 снежня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Яго чакае новы суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі