Пяткевіч выступае за адмену ўсіх ільготаў

“Трэба было перасіліць сябе і пайсці радыкальна - адмяніць ільготы ўсім да адзінага,” - з такой заявай выступіла намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч учора падчас сустрэчы з беларускімі парламентарыямі і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый.
Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве Адміністрацыі прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў для абмеркавання праекта закона “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”.

Па словах Пяткевіч, “трэба падтрымаць насельніцтва ў сувязі з павелічэннем цэн на энергарэсурсы. Можна захаваць ільготы, але мы адпаведна атрымаем жыроўкі ў тры-чатыры разы больш”.

Яна падкрэсліла, што ў Беларусі на працягу апошніх двух гадоў ідзе вельмі актыўная работа па ліквідацыі любых ільгот і прывілей. Паводле яе слоў, пры падрыхтоўцы законапраекта разглядаўся варыянт адмены ўсіх ільгот для любых катэгорый грамадзян.

“Але вырашылі пайсці паэтапна і захаваць ільготы, змяніўшы да іх падыход”, - сказала намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Яна выказала меркаванне, што пры прызначэнні льгот павінны быць два крытэрыі - адраснасць (таму, хто зарабіў гэтую льготу) і выбіральнасць (дапамога толькі таму, хто вельмі востра мае патрэбу). Паводле слоў Пяткевіч, грошы, якія вызваляцца ад упарадкавання льгот, пойдуць на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы “Дзеці Беларусі”.

Яна таксама паведаміла, што пасля адмены льгот дзяржава зэканоміць каля аднаго мільярда, але пры гэтым не стала ўдакладняць рублёў ці долараў. Як паведаміў старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў Сяргей Камянецкі, дэпутаты плануюць разгледзець законапраект аб ільготах на пленарным пасяджэнні сесіі ў канцы траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі