Пятая партыя венесуэльскай нафты прыбудзе ў Беларусь праз Эстонію

Пяты танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў Эстонію. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Беларускую чыгунку.
80 тысяч тон венесуэльскай нафты прыбудуць у порт Мууга ў трэцяй дэкадзе ліпеня. Яна будзе перапрацаваная на наваполацкім заводзе "Нафтан". Папярэднія пастаўкі нафты з Венесуэлы ў Беларусь ішлі праз Адэскі порт і прызначаліся для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ.

Нафта перавязуць у Беларусь у цыстэрнах. Беларуская чыгунка плануе задзейнічаць для гэтага 22-23 чыгуначныя саставы.

Пакуль не вядома, ці будзе венесуэльская нафта і надалей пастаўляцца ў Беларусь праз эстонскі порт. Тарыф на перавозку нафты з Эстоніі таксама яшчэ абмяркоўваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі