Пяскоў: Расія не збіраецца абмяркоўваць з ЗША пытанне вяртанне Крыма

Пяскоў: Расія не збіраецца абмяркоўваць з ЗША пытанне вяртанне Крыма

Расія не збіраецца абмяркоўваць з ЗША пытанне вяртанне Крыма, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён пракаментаваў заяву прэс-сакратара Белага дома Шона Спайсера пра тое, што прэзідэнт Дональд Трамп чакае вяртання Крыма Украіне.

Паводле слоў Пяскова, Расія не абмяркоўвае пытанні, звязаныя са сваёй тэрыторыяй, з замежнымі партнёрамі. Таксама прэс-сакратар адзначыў, што падчас нядаўняй тэлефоннай размовы амерыканскага і расійскага прэзідэнтаў тэма Крыма не закраналася, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Як вядома, украінскі Крым быў анэксаваны Расіяй вясной 2014 года, у той час, калі ва Украіне змянілася ўлада. Кіеў і міжнародная супольнасць працягваюць лічыць паўвостраў украінскай тэрыторыяй. Яшчэ ў 2014 годзе ЕС і ЗША ўвялі санкцыі супраць Расіі ў адказ на яе дзеянні ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі