Пяскоў: далучаныя тэрыторыі Украіны трапяць пад дамову аб Саюзнай дзяржаве

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / president.gov.by

На так званыя "ДНР" і "ЛНР", а таксама Херсонскую і Запарожскую вобласці пасля далучэння будзе распаўсюджвацца дамова аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі. Пра гэта расійскім журналістам заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Па яго словах, далучаныя вобласці "стануць суверэннай тэрыторыяй РФ".

Таксама Пяскоў паведаміў, што на нядаўніх перамовах у Сочы Лукашэнка і Пуцін абмяркоўвалі так званыя "рэферэндумы" на акупаваных украінскіх тэрыторыях. 

Чакаецца, што сёння Пуцін афіцыйна абвесціць пра далучэнне акупаваных тэрытоый да Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі