П'яныя пасажыры ў Брэсце збілі кіроўцу маршруткі

П'яныя пасажыры ў Брэсце збілі кіроўцу маршруткі

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на двух непрацуючых брэстаўчан па падазрэнні ў хуліганстве, учыненым групай асобаў. Аднаму з падазраваных 32 гады, другому — 30, паведамляе мясцовы сайт BrestCITY.com

Здарэнне адбылося каля 22-й гадзіны 21 красавіка. Нецвярозыя мужчыны ехалі ў гарадской маршрутцы. Як паведамляюць праваахоўнікі, брэстаўчане беспадстаўна, з хуліганскіх намераў збілі 37-гадовага кіроўцу маршруткі. Яны нанеслі яму не менш за пяць удараў рукамі па галаве. 

Падазраваных затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі