П’яныя хуліганы выкінулі з электрычкі болей за 20 сядзенняў (відэа)

Міліцыя затрымала дваіх нецвярозых хлопцаў, якія выкінулі з электрычкі Мінск-Стоўбцы болей за 20 сядзенняў. У часе паездкі маладым людзям чамусьці не спадабаліся пасажырскія сядзенні. Яны пачалі выдзіраць з мацаванняў мяккія часткі канструкцый і кідаць іх у акно. Агульную шкоду ацанілі ў 15 мільёнаў рублёў.

19-гадовы затрыманы беспрацоўны жыхар Мінскага раёну, раней судзімы за крадзяжы. Яго 21-гадовы сябар працуе слесарам на адным з прадпрыемстваў Дзяржынска. Хлопцы спісалі свае паводзіны на нецвярозы стан.

Па факце хуліганства ладзяць паверку, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі