П'яны вясковец заблукаў ва ўласным доме і выклікаў міліцыю
![П'яны вясковец заблукаў ва ўласным доме і выклікаў міліцыю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hancaviczy-1804.jpg.webp?itok=sQyyP_CY)
Жыхар вёскі Люсіна ў Ганцавіцкім раёне затэлефанаваў у міліцыю з заявай, што ў яго знік з дому тэлевізар, піша сайт "Першы рэгіён".
Міліцыянты прыехалі высвятляць, куды знікла маёмасць вяскоўца. На іх здзіўленне, тэлевізар стаяў на месцы. А вось сам заяўнік, па словах міліцыянта, быў п'яны і з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы.
Цяпер па факце заявы праваахоўнікі праводзяць праверку. Хутчэй за ўсё, мужчыну прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ілжывы выклік.