П'яны паляк прачнуўся ў моргу, апрануўся і паехаў на таксі на вечарынку

П'яны паляк прачнуўся ў моргу, апрануўся і паехаў на таксі на вечарынку

П'яны паляк прачнуўся ў моргу, апрануўся і паехаў на таксі на вечарынку. Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Сілезскім ваяводстве ў невялікімм гарадку Семяновіцэ-Сленск. Як інфармуе сайт patrztu.news, мужчыну знайшлі на вуліцы. Прахожы выклікаў "хуткую", медыкі спрабавалі яго рэанімаваць. У выніку яны канстатавалі смерць з прычыны "празмернай колькасці выпітага алкаголя". Памерлага завезлі ў морг.

Праз нейкі час ахоўнік моргу пачуў стогны. У лядоўні аказаўся жывы чалавек! Ён папрасіў коўдру, паколькі было холадна. Ахоўнік, які быў у шокавым стане, выклікаў паліцыю. "Уваскрэслы" мужчына даў паказанні паліцэйскім (праводзіцца расследаванне і лекара, які канстатаваў смерць, чакае пакаранне), ад агляду лекарамі адмовіўся, папрасіў свае рэчы, апрануўся і сышоў. Як стала вядома. ён паехаў на таксі дахаты, але па дарозе перадумаў і накіраваўся на вечарынку, каб выпіць за сваё здароўе і цудоўнае выратаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі