Вы тут

П'яны кіроўца ў Віцебску спрабаваў адкупіцца ад ДАІ 200 доларамі

Кадр з відэа

Уначы 2 верасня, каля 2:00, супрацоўнікі ДАІ на праспекце Чарняхоўскага ў Віцебску спынілі аўтамабіль "Опель Амега". Было бачна, што кіроўца нецвярозы, інфармуе прэс-служба МУС.

Падчас праверкі дакументаў інспектары пераканаліся, што кіроўца сапраўды нецвярозы. Падчас разгляду 29-гадовы кіроўца і яго пасажыр паспрабавалі даць хабар міліцыянтам. За 200 долараў яны прапаноўвалі не пачынаць адміністрацыйную справу.

Паведамляецца, што даішнік папярэдзіў кіроўцу і пасажыра пра крымінальную адказнасць за дачу хабару. Аднак тыя паклалі грошы ў адсек для рэчаў службовага аўтамабіля. Пабачыўшы гэта, інспектар зачыніў машыну і выклікаў следча-аператыўную групу.

На кіроўцу пачалі крымінальную справу за даванне хабару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.