П'яны кіроўца на Audi сутыкнуўся з возам, возчык загінуў, у каня зламаныя ногі

П'яны кіроўца на Audi сутыкнуўся з возам, возчык загінуў, у каня зламаныя ногі

У Крупскім раёне ў вёсцы Вялікія Жаберычы п'яны кіроўца (у яго было 2,2 праміле) на Audi-80 сутыкнуўся з возам, возчык (1959 года нараджэння) памёр на месцы ад атрыманых траўмаў, у каня зламаныя ногі. Трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 28 траўня. Як інфармуе ўпраўленне ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, з месца здарэння кіроўца з'ехаў, але пазней яго затрымалі ў суседнім населеным пункце (там знайшлі і аўтамабіль). Ім аказаўся 30-гадовы жыхар Жодзіна. Па словах мужчыны, разам са сваім 35-гадовым сябрам, уладальнікам машыны, яны распівалі спіртныя напоі ў адной з вёсак, а пасля паехалі да сваякоў у госці ў іншую вёску. Па дарозе і здарылася ДТЗ. Распачатая крымінальная справа.

Вядома, што ў 2012 годзе зламысніка ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за пакіданне месца дарожна-транспартнага здарэння. Яго пазбаўлялі вадзіцельскіх правоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі