П'яны хакеіст "Ліды" выламаў дзверы ў гатэль і пабіў вартаўніка

П'яны хакеіст "Ліды" выламаў дзверы ў гатэль і пабіў вартаўніка

На 2250 рублёў (100 базавых велічыняў) суд аштрафаваў гульца хакейнага клуба "Ліда" за хуліганства, піша "Лидская газета".

22-гадовы расіянін, чыё імя не называецца, падпісаў кантракт з лідскім клубам. У камандзе ён гуляў нападнікам. 

Разам з некаторымі іншымі чальцамі каманды хлопец жыў у адміністрацыйным будынку з гатэльнымі нумарамі на тэрыторыі мясцовага стадыёна "Старт". У адзін з дзён малады чалавек вырашыў позна ўвечары схадзіць у клуб. Назад ён вяртаўся нападпітку каля 12-й гадзіны ночы і выявіў, што тэрыторыя была зачыненая.

Хакеіст пералез цераз плот і пабачыў, што дзверы ў гатэль зачыненыя. Ён выламаў дзверы, а затым і збіў вартаўніка, які падбег да яго. Як паведамлялася на судзе, малады чалавек ужыў да вартаўніка хакейны сілавы прыём, а потым цягнуў па падлозе, працягваючы збіваць.

Падчас следства і суда хлопец цалкам прызнаў сваю віну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі