Вы тут

“П’яная вішня” на Зыбіцкай часова зачынілася: усю вішню выпілі

the-village.me

Монабар “П’яная вішня” на вуліцы Зыбіцкай у Мінску часова зачынілася. Цяпер на дзвярах установы вісіць абвестка: “Вішні няма. Зусім няма!! Вішні няма, скончылася. Будзе праз тыдні 2-3. Просім зразумець і дараваць”.

Бліжэйшым пунктам, дзе можна набыць напой, пазначаюць плошчу Рынак,11 у Львове.

Уладальнікі бара распавядаюць, што замоўленая партыя напою хутка разышлася. Цяпер замовілі новую партыю, але напой мусіць адстаяцца 2-3 тыдні, таму і здарыўся вымушаны перапынак.

“П’яная вішня” —  алкагольны напой сярэдняй моцы (каля 18 градусаў). Бар, дзе прадаюць падобны прадукт, дагэтуль быў візітоўкай украінскага Львова, але цяпер падобны праект з’явіўся ў Мінску. Украінцы вінавацілі беларусаў у плагіяце.