П'яная кіроўца на патрабаванне даішнікаў спыніла аўтамабіль і заснула

П'яная кіроўца на патрабаванне даішнікаў спыніла аўтамабіль і заснула

П'яная кіроўца на патрабаванне даішнікаў спыніла аўтамабіль і... заснула. Кур'ёзнае здарэнне адбылося на трасе Івацэвічы — Пінск — Столін. Даішнікі звярнулі ўвагу на Volkswagen Touran, які рухаўся вельмі дзіўна. Яны дагналі легкавік і знакам паказалі кіроўцы, каб яна спынілася. Аўтамабіль спыніўся. Калі супрацоўнік ДАІ падышоў да Volkswagen Touran, кіроўца нерухома ляжала на сядзенні.

Першая думка была, што жанчыне стала кепска. Аднак насамрэч яна спала, паколькі была моцна п'яная. Яе ўдалося пабудзіць і давесці да машыны ДАІ. Медасведчанне паказала 2,6 праміле алкаголя.

42-гадовая кіроўца прызналася, што сапраўды ўжывала алкаголь на лецішчы — увечары, а пасля і раніцай. У стане алкагольнага ап'янення яна вырашыла паехаць у Пінск, дзе жыве. Жанчыну на тры гады пазбавяць права на кіраванне транспартным сродкам. Таксама яе чакае штраф — ад 1275 да 2550 рублёў, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі