Пяцігадовы хлопчык з Чэрыкава замест кампоту выпіў ачышчальнік
![Цяпер жыццю дзіцяці нічога не пагражае](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/chutkaja-0311.jpg.webp?itok=LSEsyqvt)
Цяпер жыццю дзіцяці нічога не пагражае / Еўрарадыё
1 сакавіка ў Чэрыкаўскую раённую бальніцу з прыкметамі атручэння даставілі дзіця. Устанавілі, што хлопчык разам з дзядулем быў у гаражы, дзе пенсіянер рамантаваў свой аўтамабіль.
Пакуль ён знаходзіўся пад капотам, унук узяў у машыне пластыкавую бутэльку з ружовай вадкасцю і зрабіў некалькі глыткоў. Аказалася, там быў ачышчальнік рухавіка.
У падобнай бутэльцы ў салоне аўта знаходзіўся вішнёвы кампот. Дзіця проста пераблытала кампот і ачышчальнік. Цяпер хлопчык у бальніцы. Яго жыццю нічога не пагражае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.