Пуцін запрасіў Лукашэнку пад Ржэў, а ён пакуль не адказаў — напружаны графік

Пуцін запрасіў Лукашэнку пад Ржэў, а ён пакуль не адказаў — напружаны графік

Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку пад Ржэў, а ён пакуль не адказаў — вельмі напружаны графік "у сувязі з вядомымі падзеямі". Афіцыйныя беларускія СМІ паведамляюць, што беларускі кіраўнік прыме рашэнне ў бліжэйшы час. У Цвярской вобласці на 30 чэрвеня запланавана адкрыццё мемарыяла савецкаму салдату. Вядома, што ініцыятарам яго стварэння стала саюзная дзяржава Беларусі і Расіі.

24 чэрвеня Лукашэнка з сынамі прысутнічаў у Маскве на вайсковым парадзе, пасля якога хутка вярнуўся ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі