Пуцін выказаўся пра ўкраінскі контрнаступ

Пуцін выказаўся пра ўкраінскі контрнаступ

16 верасня на прэс-канферэнцыі на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Уладзімір Пуцін выказаўся пра вайну ва Украіне. Ён звёў яе асноўную задачу да захопу Данбаса. Паводле слоў расійскага прэзідэнта, план дзеянняў РФ "карэкціроўцы не падлягае".

Пуцін перакананы, што "вызваленне ўсёй тэрыторыі Данбаса" працягваецца, "нягледзячы на спробы контрнаступу ўкраінскай арміі". Ён падкрэслівае, што расіяне праводзяць аперацыі "невялікім тэмпам". Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што ва Украіне ваюе толькі кантрактная частка расійскай арміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі