Пуцін прыме Мясніковіча 20 студзеня

Расійскі прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін правядзе 20 студзеня перамовы са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам, паведаміла сёння прэс-служба расійскага ўрада.  "Пуцін і Мясніковіч абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, у гандлёва-эканамічнай і энэргетычнай галінах, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў рамках Мытнага саюза", — гаворыцца ў паведамленні.

Цэнтральнай тэмай перамоваў несумненна стануць пытанні коштаў на расійскія газ і нафту для Беларусі.

Як вядома, кантракты на 2011 год з расійскімі пастаўшчыкамі нафты пасля адмены экспартных пошлін яшчэ не падпісаныя — бакі не ўзгаднілі новыя кошты. Адпаведна пастаўкі спыненыя, а запасы сыравіны на беларускіх НПЗ вычэрпваюцца.

Беларускі бок спадзяецца "аптымізаваць" цэнавыя ўмовы і па газе, хоць у гэтай сферы кантрактны бок пытання даўно ўрэгуляваны.

Апроч таго, як паведамляе прэс-служба беларускага ўрада, Мясніковіч мае намер пагутарыць з Пуціным аб будаўніцтве беларускай АЭС, а таксама аб выдачы крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі