Пуцін працягвае здзіўляць - ён узначаліў спіс “Адзінай Расіі”

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ачоліў выбарчы спіс галоўнай праўладнай партыі – “Адзінай Расіі”. Расійскія аналітыкі прагназуюць, што гэты крок Пуціна можа дапамагчы
“Адзінай Расіі” атрымаць ашаламляльную перамогу і дапаможа яму застацца
ў кіраўніцтве краіны нават пасля прэзідэнцкіх выбараў. Сам Пуцін сёння
не выключыў, што ён можа ачоліць расійскі ўрад.