Пуцін працягнуў харчовае эмбарга да канца 2017 года

Пуцін працягнуў харчовае эмбарга да канца 2017 года

Уладзімір Пуцін падоўжыў тэрмін дзеяння харчовага эмбарга на імпартную прадукцыю, перадае Бі-Бі-Сі.

"У мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў Расійскай Федэрацыі [...] падоўжыць з 6 жніўня 2017 года па 31 снежня 2017 года дзеянні асобных спецыяльных эканамічных мер, прадугледжаных указам прэзідэнта РФ ад 6 жніўня 2014 года №560", — гаворыцца ў пастанове.

Харчовае эмбарга дзейнічае з 7 жніўня 2014 года. Пад яго трапіла прадукцыя з ЗША, Еўрасаюза, Аўстраліі, Нарвегіі, Канады, Албаніі, Чарнагорыі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, а таксама Украіны. Гэтыя меры Расія абвясціла супраць краін, якія ўвялі эканамічныя санкцыі супраць яе самой за анэксію Крыма і канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны.

Заходнія палітыкі звязваюць адмену санкцыяў з выкананнем Расіяй Мінскіх пагадненняў. Дарэчы, частку  іх, кк заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, Расія ўжо выканала — вызваліла ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі