Пуцін патлумачыў захоп закладнікаў у школе дрэнным мастацкім густам

Па яго словах, перадае lenta.ru, прычына трагедыі ў тым, што ў падлеткаў няма мастацкага густу, а дзяцей не вучаць разумець мастацтва.



"Трэба выхоўваць новае пакаленне гледачоў з добрым мастацкім густам, якія ўмеюць разумець і шанаваць тэатральнае, драматычнае, музычнае мастацтва. І калі б у нас рабілася гэта належным чынам, то, можа быць, і трагедыі, падобнай сённяшняй маскоўскай, не было б", — заявіў Пуцін на адкрыцці пасяджэння прэзідыума прэзідэнцкага Савета па культуры і мастацтве.



На думку кіраўніка Расіі, змест і ўзровень спектакляў, якія паказваюць у дзіцячых тэатрах, муілі б быць лепшымі, і гэта трэба мяняць. У прыватнасці, тэатральныя пастаноўкі павінны знаёміць школьнікаў з рускай і сусветнай культурай, "вучыць думаць, суперажываць і верыць у сілу дабра". Пры гэтым, заўважыў прэзідэнт, неабходна ставіць спектаклі і па творах сучасных расійскіх аўтараў.



Нагадаем, што сёння ўдзень старшакласнік маскоўскай школы №263 прыйшоў у школу з вінтоўкай і стрэльбай. Ппагражаючы ахоўніку, ён прайшоў у кабінет біялогіі, дзе займаліся дзесяцікласнікі, і ўзяў іх у закладнікі. У выніку трагедыі загінуў настаўнік геаграфіі ды адзін паліцэйскі. Яшчэ адзін паліцыянт быў паранены. Ніхто з вучняў не пацярпеў. Старшакласніка затрымалі, яго чакае псіхіятрычная экспертыза. Па словах аднакласнікаў і настаўнікаў, ён быў выдатнікам і спартоўцам са шчаслівай сям'і і ні з кім у школе не канфліктаваў.



Фота — ria.ru


Захват заложников в московской школе. Есть раненые

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі