Пуцін паскардзіўся Лукашэнку, што мала спіць (відэа)

Пуцін паскардзіўся Лукашэнку, што мала спіць (відэа)

Падчас візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск у яго адбылася забаўная размова з Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас пратакольных відэаздымкаў у кіраўнікоў Беларусі і Расіі адбылася нефармальная гутарка.

Відэа з гэтай размовы абнародаваў расійскі тэлеканал "Звезда".

Лукашэнка: Нармальна у вас усё?

Пуцін: Нармальна. Сплю мала. Заўчора спаў чатыры гадзіны, гэтую ноч — пяць гадзін.

Лукашэнка: Дрэнна.

Пуцін: У чатыры лёг, а ў восем падымацца.

Расійскі кіраўнік не ўдакладніў прычыну свайго недасыпання. "Комсомольская правда" выказала меркаванне, што прычынай стаў шчыльны працоўны графік Пуціна. Напрыклад, у аўторак 7 чэрвеня у яго адбылася сустрэча з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху, нарада з урадам і візіт у інфармагенцтва "Россия сегодня".

Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ІІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, адзначыў, што ён таксама мала спіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі