Вы тут

Пуцін падняў фуражку, якая ўпала ў салдата роты ганаровай варты ў Палестыне

Уладзімір Пуцін​ / Reuters​

24 студзеня журналіст Махамад Ацік апублікаваў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" відэа пра візіт Уладзіміра Пуціна ў Палестыну. 11-секундны ролік атрымаў 295 лайкаў, а паглядзела яго больш за 100 тысяч чалавек. Карыстальнікі сацыяльнай сеткі замілаваныя жэстам расійскага лідара. На кадрах бачна: Пуцін ідзе побач з ротай ганаровай варты, падымае фуражку, якая ўпала ў аднаго з вайскоўцаў, і апранае яму на галаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.